Фото https://joy-pup.com

Анансаванага раней благаслаўлення страваў на велікодны стол у Вялікую суботу 11 красавіка, якое меліся здзейсніць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі, не будзе, сообщает catholic.by.

Як паведаміла 8 красавіка Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у сувязі з пандэміяй каранавірусу традыцыйнага благаслаўлення велікодных страваў біскупамі ў сталічных парафіях сёлета не будзе.

Благаслаўленне адменена з мэтаю пазбегнуць збору вялікай колькасці людзей адначасова, што зазвычай адбывалася пры пасвячэнні велікодных страваў біскупамі.

Парадак благаслаўлення велікодных страваў у парафіях вызначаюць пробашчы, кіруючыся разважлівым падыходам і духоўным дабром даручаных іх душпастырскай апецы вернікаў.

Акрамя таго, у выключнай сітуацыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч спецыяльным Дэкрэтам дазволіў вернікам сёлета здзейсніць благаслаўленне велікодных страваў у хатніх умовах.