Илюстрацыйнае фота pixabay.com

Ва ўмовах каранавіруса некаторыя гродзенскія прадпрыемствы пераарыентавалі сваю вытворчасць на выпуск медыцынскіх масак і антысептыкаў.

З канвеера Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода выходзяць партыі айчынных антысептыкаў. Гатовы шыць маскі ў цэхах прадпрыемства “Контэ Спа”.

Пачалі вытворчасць масак і на прадпрыемстве “Макей”, якое займаецца вытворчасцю сувенірнай прадукцыі са скуры. Прычым кіраўнік прадпрыемства заявіў, што вырабленая прадукцыя будзе перадавацца медыцынскім установам Гродна бясплатна.

Тут ужо шыюць шматразовыя павязкі і вырабляюць абаронныя пластыкавыя экраны для медыцынскага персаналу гродзенскіх бальніц.

На прадпрыемстве “МедЛен” тэхнолагі распрацавалі эфектыўны дадатак да аднаразовых масак – трохслойныя фільтры. Дзякуючы трэцяму слою дадзены фільтр можна зафіксаваць унутры як аднаразовай, так і марлевай шматразовай маскі. Менавіта дзякуючы ўнутраным укладкам абарона твара атрымліваецца максімальнай. Кожную хвіліну на прадпрыемстве штампуецца 117 такіх вырабаў.