Свае паўнамоцтвы Уладзімір Макараў скончыў 31 сакавіка, ён пацвердзіў «Нашай Ніве» сваю адстаўку.

«Я перайшоў на больш высокую пасаду», — сказаў ён.

Па інфармацыі «НН», Макараў застаецца ў ваенным ведамстве — але ўсяго толькі журналістам у часопісе «ВПК. Беларусь».

Прэс-сакратарка міністра абароны Наталля Гаўрусік сказала «Нашай Ніве», што Макараў вызвалены ад займанай пасады ў сувязі з дасягненнем гранiчнага ўзросту знаходжання на дзяржслужбе.