Фота https://zhodinonews.by

Прайшлі матчы 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

З-за пандэміі каранавіруса футбол не толькі трапіў у свеце у шэраг дэфіцытных тавараў (чэмпіянаты праводзяцца толькі ў дзвюх краінах – Беларусі і Нікарагуа), але і ў нашым нацыянальным першынстве сёння ўсё перавярнулася з ног на галаву.

У лідарах – тыя, хто зорак з неба ніколі не хапаў, а ўнізе турнірнай табліцы – мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ, у якіх пакуль нуль ачкоў. Цуд дый годзе!

Усе вынікі 2-га тура:

«Рух» (Брэст) – «ЭнергетыкБДУ» (Мінск) – 0:1,

«Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) – «Белшына» (Бабруйск) – 1:0,

«Слуцк» – «Дынама» (Брэст) – 0:1,

«Славія» (Мазыр) – БАТЭ (Барысаў) – 2:1, «Мінск» – «Дынама» (Мінск) – 3:2,

«Гарадзея» – «Шахцёр» (Салігорск) – 0:2,

«Нёман» – «Віцебск» – 2:0,

«Іслач» (Мінскі раён) – «Смалявічы» – 1:0.

 

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»