Фота svaboda.org

Сумная статыстыка: дзясяткі тысяч нашых грамадзян гадамі пакутуюць за кратамі. Вядома ж, усе яны мараць аб адным: хутчэй бы выйсці на волю! Гэтага жадае ім і газета «Народная Воля». І калі кожны яе нумар будзе трапляць у іх рукі – набліжэнне свабоды стане рэальнасцю. Разумнае друкаванае слова здольна ўзняць дух зняволеных людзей, прыдаць ім веру ў лепшую будучыню.

Была б у рэдакцыі магчымасць аформіць бясплатную падпіску на «Народную Волю» кожнаму, хто адбывае пакаранне ў турме, калоніі ці ў месцах вызначанага пасялення, – абавязкова зрабілі б!

На жаль, цяжкае фінансавае становішча не спрыяе гэтаму. Таму мы звяртаемся да бацькоў, родзічаў, сяброў, былых саслужыўцаў тых, хто па той ці іншай прычыне апынуўся ў зняволенні: падпішыце іх на газету «Народная Воля»!

Кошт месячнага камплекту – усяго 8 рублёў 50 капеек. Адшкадуйце такую невялічкую суму – і, паверце, ваша дабрачыннасць адгукнецца шчырай удзячнасцю тых, хто з нецярпеннем чакае свабоды. «Народная Воля» наблізіць гэты час!

Заўважым: закон дазваляе зняволеным атрымліваць газеты, якія афіцыйна зарэгістраваны Міністэрствам інфармацыі і без абмежаванняў выходзяць у нашай краіне. «Народная Воля» – з ліку такіх. І яе можаце выпісаць чалавеку, які па волі лёсу апынуўся за кратамі, на любы тэрмін – на месяц, два, а неўзабаве і да канца года (вось-вось распачнецца падпіска і на ліпень–снежань). Можаце ўявіць, з якім задавальненнем той, хто за кратамі, будзе чытаць кожны матэрыял з волі пра тое, што адбываецца па-за кратамі, як жывуць многія са знаёмых, землякоў.

Аформіць падпіску для зняволеных можна ў любым паштовым аддзяленні ці ў спецыялізаваным пункце «Белсаюздруку».

Ёсць таксама магчымасць аформіць падпіску на «Народную Волю», не выходзячы з дому. Для гэтага трэба на сайце belpressa.by запоўніць падпісны бланк і зрабіць аплату праз сістэму Webpay банкаўскай карткай ці праз сістэму «Расчет» (АРІП). У апошнім выпадку неабходна выбраць пункт «Система «Расчет» (ЕРИП)» – «СМИ» – «Н» – «Народная Воля» – «Подписка». Для аплаты ўвядзіце нумар рахунка, атрыманага на сайце belpressa.by. Зрабіце плацеж.

Працягнем руку тым, хто часова не з намі! Наблізім іх свабоду!

Рэдакцыя газеты «Народная Воля»

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»