Абавязковая ўмова арганізатараў ультрамарафону – трэба мець 12 пар абутку.

Да нядаўняга часу Лявон Анацка працаваў на Лідскай абутковай фабрыцы. Каля 20 гадоў ён узначальвае лідскі філіял ГА «Таварыства беларускай мовы».

Пяць гадоў таму лідчанін захапіўся марафонскім бегам, а ў 2015-м упершыню адважыўся на 12-гадзінны ультрамарафон, які праходзіў у Маладзечне. За чатыры наступныя гады прабег больш за 40 звышмарафонаў – амаль 30 тысяч кіламетраў. Гэта больш за палову даўжыні зямнога экватара.

У мінулым годзе Анацка паспяхова фінішаваў у 10 сутачным забегу ў Нью-Ёрку. За гэты час Лявон прабег 1078,875 кіламетра і стаў другім у абсалютным заліку спаборніцтваў, хаця перад забегам ставіў мэту прабегчы не менш за 1000 кіламетраў…

Поўны тэкст размовы Алеся Сівага з Лявонам Анацка чытайце ў газеце «Народная Воля» за 31 сакавіка

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»