Лельчыцкі райвыканкам. Фота аўтара

Лельчыцкі райвыканкам 30 сакавіка паведаміў на сваім сайце пра эпідэміялагічнае расследаванне дзеля выяўлення магчымага выпадку COVID-19. З падазрэннем на захворванне каранавірусам у Гомельскую абласную інфекцыйную бальніцу патрапіў дырэктар мясцовага сельгаспрадпрыемства. Шпіталізаваны яго блізкія сваякі, а таксама шэраг спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі Лельчыцкага райвыканкама, з якімі кіраўнік меў стасункі. Астатнім рэкамендавана засцерагацца.

“Ходзім цяпер на працы ўсе ў масках, апрацоўваем рукі антысептыкам”, – паведаміла журналісту “Народнай Волі” спецыялістка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Лельчыцкага райвыканкама.

Як сказана ў паведамленні райвыканкама, падробная інфармацыя будзе прадастаўлена пасля завяршэння эпідрасследавання і атрымання ўсіх вынікаў тэставання на COVID-19.

Поделиться: