Фото: https://4esnok.by

Польскі ўрад у сувязі з каронавірусам, прыняў антыкрызісныя меры пад назвай „Антыкрызісны шчыт” – гэта сукупнасць некалькіх законапраектаў, якія павінны дапамагчы прадпрымальнікам, працадаўцам і супрацоўнікам у перыяд эпідэміі каронавіруса. Пра гэта паведамляе Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы.

Таксама гэтыя меры закрануць замежнікаў, якія на падставе віз ці часовага побыту знаходзяцца на тэрыторыі краіны. У прыватнасці нацыянальныя візы, тэрмін дзеяння якіх заканчваюцца падчас эпідэміі, будуць аўтаматычна працягнутыя на 30 дзён з даты адмены эпідэмічнай пагрозы. Калі апошні дзень перыяду знаходжання замежніка на падставе нацыянальнай візы прыпадае на перыяд эпідэмічнай пагрозы або стану эпідэміі, абвешчанай у сувязі з заражэннем вірусам, перыяд знаходжання на падставе гэтай візы і перыяд дзеяння такой візы будзе працягнуты на законных падставах да канца 30-га дня з даты адмены эпідэмічнай пагрозы або стану эпідэміі, – гаворыцца ў пастанове „Антыкрызіснага шчыта”. У гэтым выпадку ніякіх адзнак на візу ў пашпарце замежніка не будзе ставіцца.

Таксама дазвол на часовае пражыванне, якое заканчваецца падчас эпідэмічнага перыяду, будзе аўтаматычна прадоўжана такім жа спосабам, як і ў выпадку з візамі. Замена або выдача карт побыту на працягу перыяду эпідэміі не адбываецца. Таксама працягнецца і тэрмін для прадастаўлення дакументаў на атрыманне дазволу на пражыванне. Прадугледжваецца, што, антыкрызісны шчыт уступіць у сілу з 1 красавіка.