Міністэрства аховы здароўя Беларусі 27 сакавіка склікала прэс-канферэнцыю аб сітуацыі з пандэміяй каранавірусу ў краіне. «Радыё Свабода» вядзе жывую трансляцыю.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 27 сакавіка паведаміла пра 94 выпадкі COVID-19: з іх 32 пацыенты «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі», яшчэ 62 «знаходзяцца пад кантролем медыкаў і на лячэнні».