Аляксандр Класкоўскі

На апазіцыйных праймерыз – выбарах адзінага кандыдата – вось-вось пачнецца інтэрнэт-галасаванне. Гэта другі этап, але ўдзельнікі кааліцыі селі ў лужыну ўжо на першым, калі ішло афлайнавае галасаванне ў рэгіёнах. Як вядома, з праекта дэманстратыўна выйшаў хрысціянскі дэмакрат Павел Севярынец, а неўзабаве падобны дэмарш зрабілі Аляксей Янукевіч і яго Партыя БНФ, якія відавочна сімпатызавалі Севярынцу.

Засталіся тры прэтэндэнты, інтрыга амаль што знікла, бо цяпер бясспрэчным фаварытам выглядае старшыня руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч. Але самае прыкрае, што падарваны інтарэс, давер палітызаванай публікі да ўсёй задумы.

Абраць адзінага кандыдата ад апазіцыі не шэнціла аж ад 2006 года, калі ім стаў Аляксандр Мілінкевіч. І вось сёлета шэраг буйных апазіцыйных структур, здавалася, паказалі нейкую здольнасць дамаўляцца, выйшлі на працэдуру праймерыз. Але небаракі не вытрымалі першага ж экзамену…

Поўны тэкст калонкі Аляксандра Класкоўскага чытайце ў газеце «Народная Воля» за 27 сакавіка