Кацярына Ваданосава. Фота со старонкі ў vk.com

Два гады таму на тэлеканале «Беларусь 3» выйшаў у эфір першы выпуск праграмы «Жывая культура», якая адразу стала рэйтынгавай. Народныя таленты, спрадвечныя абрады і традыцыі, спеўная душа беларуса – усё гэта знайшло сваё выяўленне на экране. За гэты час гледачы пабачылі, як «жэняць Цярэшку» на Лепельшчыне, гатуюць клёцкі «з душамі» на Браслаўшчыне, ткуць падвойныя дываны на Мастоўшчыне, пакланяюцца каменным крыжам на Мазыршчыне, пякуць вясельныя караваі на Ваўкавышчыне… А нясе «Жывую культуру» ў кожны дом вядучая праграмы – жыццярадасная і харызматычная Кацярына ВАДАНОСАВА, чыіх талентаў не злічыць на пальцах абедзвюх рук. Цягам адной гутаркі будзе складана пагаварыць пра ўсе, але мы пастараемся.

– Кацярына, як мне падаецца, такую вядучую тэлепрадзюсары павінны на руках насіць. Бо «Жывая культура» папулярная ўжо з тае прычыны, што менавіта вы – твар праграмы.

– Дзякуй за добрыя словы, мне прыемна іх чуць! Прадзюсарка нашай праграмы – тоненькая, слабенькая дзяўчына, і насіць мяне на руках ёй было б праблематычна (смяецца). Хоць мне вельмі пашанцавала са здымачнай групай: у нас каманда аднадумцаў, мы вельмі добра ладзім паміж сабой. За два гады мы ўсе пасябравалі, таму і дапамагаем адзін аднаму. Калі, напрыклад, трэба, каб я выплыла на сярэдзіну возера і ляжала там паўгадзіны на вадзе, пакуль ідуць здымкі з квадракоптара, то я зраблю гэта. Калі трэба зняць, напрыклад, нейкі народны абрад, то аператары без ваганняў кладуцца на зямлю, не зважаючы на гразь і расталы снег…

Поўны тэкст гутаркі Міхася Скоблы з Кацярынай Ваданосавай чытайце ў газеце «Народная Воля» за 24 сакавіка