Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна"

На судзе аканфузіліся міліцыянеры, якія вырашылі правучыць прадстаўніка анархічнага руху.

Напрыканцы мінулага тыдня супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі анархіста і журналіста Міколу Дзядка. Кінулі на суткі ў ізалятар, паведаміўшы, што на яго складзены пратакол па артыкуле “Дробнае хуліганства” нібыта за нанясенне абразлівага надпісу пра міліцыянераў на сцяне аднаго са сталічных інтэрнатаў.

На наступны дзень Дзядка судзілі. На працэсе высветліўся не толькі той факт, што надпіс на інтэрнаце быў зроблены 2 лютага, але і тое, што Мікола прыехаў у Беларусь з Польшчы… 3 лютага, што пацвярджалася адзнакай у пашпарце.

У выніку суддзя адправіла справу “на дапрацоўку”. Цікава, як яе збіраюцца “дапрацоўваць”?