Фота Надзеі Бужан

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі разглядае магчымасць пераходу на 4-дзённы працоўны тыдзень. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі супрацоўнікі кампаніі.

Пакуль жа, як паведамілі чыгуначнікі Баранавіч, людзей абавязалі на працягу вясны ўзяць 10 выхадных за свой кошт. Гэта прывядзе да зніжэння заробкаў.

Абароты чыгункі ўпалі ў выніку зніжэння аб’ёмаў экспарту нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў.

За два першыя месяцы 2020 года грузаперавозкі чыгуначным транспартам абваліліся на 21,2%.

Каранавірус прывядзе да далейшага падзення грузавых перавозак. Спыніліся і міжнародныя пасажырскія перавозкі. З такім крызісам чыгунка яшчэ не сутыкалася.

«Наша Ніва» звярнулася да прэс-службы Беларускай чыгункі па каментар. Аператыўна даць інфармацыю там адмовілі, спаслаўшыся на тое, што «няправільна аформлены зварот».