Аляксей Дудараў. Фота https://minsknews.by

Аляксей Дудараў, знакаміты беларускі драматург, аўтар шматлікіх пранізлівых п’ес, якія дзесяцігоддзямі не сыходзяць з тэатральных сцэн Беларусі (і не толькі), раптам ударыўся ў паэтычную творчасць. Мы не прайшлі міма гэтага факта і ў інтэрв’ю з Аляксеем Ануфрыевічам паспрабавалі даследаваць прычыны такога ўхілу. Вясна? Каханне? Трэцяя маладосць?

– Аляксей Ануфрыевіч, стала дакладна вядома, што вы спрабуеце свае сілы ў
эпіграмах.

– Не ў эпіграмах, а ў пародыях. Я балаваўся імі яшчэ ў дзяцінстве і за гэта ледзь чарніліцай у галаву не атрымаў: мая аднакласніца запусціла яе, фарфоравую, у мяне!

– Але вас гэта не спыніла?

– Так. А першую «дарослую» пародыю я напісаў на паэта Генадзя Пашкова. У яго ёсць радкі: «Між крушын нявінна, у чым радзіла мамка, выйшла з азярыны юная русалка».

А ў мяне вылілася ў такое:

Паэт сядзеў на азярыне і сачыў
за паплаўком.
З азярыны, з-пад крушыны
выйшла дзеўка. Галяком.
Ну, зусім! Аж асляпіла… Так нявінна падышла…
Мамка колісь нарадзіла,
а сарочкі не знайшла.
Ты нырай назад, спакуса,
ды ляжы сабе на дне!
Я паэт. Я член саюза, не грашу
нават у сне!
Тут нічога не сатворыш, шашняў ты
са мной не ладзь.
«Во, здурнеў!.. Што ты гаворыш?
Жонка я твая, Генадзь!»

– Вам даўно пара зладзіць творчы вечар і пачытаць пародыі са сцэны.

– Не. Чытаю іншым разам толькі сярод сваіх: успрымаюцца яны вельмі добра. Але зноў-такі ёсць артысты, якія выдатна малююць, але жывапісцамі я іх назваць не магу. Так і я, калі ўскараскаюся на сцэну, артыстам не стану, а буду падмалёўшчыкам…

Поўны тэкст гутаркі Алены Малочка з Аляксеем Дударавым чытайце ў газеце «Народная Воля» за 20 сакавіка