Міхась Скобла
Міхась Скобла

Каб завабіць да сябе турыстаў, многія беларускія гарады займелі ўнікальныя, насамрэч адзінкавыя ў сваім родзе музеі. Скажам, старажытны Полацк можа пахваліцца найцікавейшым Музеем беларускага кнігадрукавання. Адносна маладым Баранавічам як чыгуначнаму вузлу грэх было б не сабраць да купы старыя паравозы – пры мінімальным доглядзе гатовы музей. У Беразіне, што стаіць на аднайменнай рацэ, наведнікаў чакае Музей лыжкі (самая вялікая мае ў даўжыню метраў дваццаць).

Што ж, кожнае сяло хваліць сваё памяло. Прызнацца, падобнага музея я чакаў і ў роднай Зэльве. Напрыклад, даўно «просіцца» стаць музеем хата знакамітай паэткі Ларысы Геніюш.

Але зэльвенскія чыноўнікі чамусьці вырашылі стварыць музей «Білет у СССР». У санаторна-лясной школе ўжо выдзелена адпаведнае памяшканне, распрацоўваецца канцэпцыя. Толькі ці варта вынаходзіць веласіпед і надзімаць па-піянерску шчокі? Стваральніцы таго «білета» Людміле Галаско я параіў бы з’ездзіць у Маскву – там у Сакольніках ужо даўно дзейнічае музей пад такой жа назвай. І прызначаецца ён для ўсіх тых, хто настальгуе па Савецкім Саюзе…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 17 сакавіка

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»