Фота: euroradio.fm

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч зняў сваю кандыдатуру з праймерыз.

Адпаведны зварот быў распаўсюджаны кіраўніцтвам партыі, паведамляе Наша Ніва.

БНФ заклікае Паўла Севярынца вярнуцца ў праймерыз, Юрася Губарэвіча — «даць вычарпальныя тлумачэнні адносна таго, якім чынам і праз якія каналы быў арганізаваны ўдзел і галасаванне падазроных удзельнікаў на сходах Народнага галасавання ў Драгічыне, Пінску і Століне».

Апроч таго, Партыя БНФ прапануе вярнуць на праймеры Ганну Канапацкую.

Аднак пакуль што БНФ «не бачыць сэнсу ў імітацыі адзінства» і выходзіць ад сёння з працэдуры праймерыз.

Янукевіч разглядае магчымасць вярнуцца, калі вернецца Севярынец, а ўдзельнікі канфлікту паразумеюцца.