Ілюстрацыйнае фота

Маладая гамельчанка напісала заяву ў міліцыю з прычыны траўмы, атрыманай на плошчы Леніна каля будоўлі, дзе ўзводзіцца пампезны флагшток за паўтара мільёна рублёў.

Жанчына ішла з дзіцем па ходніках побач з агароджай будоўлі. Моцны парыў ветру абрынуў браму агароджы з прафнасцілу – траўмаваны галенастопны сустаў маладзіцы і пашкоджаны яе боцікі.

Здарылася гэта ўдзень 14 сакавіка. Жанчына звярнулася ў бальніцу хуткай медычнай дапамогі, дзе ёй наклалі два швы. Яна падала таксама заяву ў міліцыю, каб тая прыцягнула да адказнасці віноўных будаўнікоў, якія няякасна ўсталявалі агароджу вакол “залатога” флагштока.

Участковы інспектар, капітан міліцыі Іван Дзегцяроў пастанавіў накіраваць жанчыну на судова-медычную экспертызу з прычыны цялеснага пашкоджання. Пастанову надрукаваў паблік “Гэта Гомель, дзетка!”

Зараз пацярпелая гамяльчанка шукае відавочцаў здарэння, каб яны выступілі сведкамі. Прахожыя не толькі бачылі, што адбылося, але і прапанавалі дапамогу. Будучы ў шоку, жанчына не здолела адразу запісаць хоць чый- небудзь тэлефон альбо прозвішча.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»