Рагачоўскага Рабінзона ўсё-такі асудзілілі за крадзёж

92
Фото с сайта 5min.by

Судзіў 47-гадовага рагачоўскага Рабінзона раённы суд у Жлобіне. Мужчына атрымаў 2 гады зняволення за рабаўніцтва лецішчаў гараджан як у Рагачоўскім, так і Жлобінскім раёнах.

Сышчыкі западозрылі мужчыну ў рабаўніцтве летніх дамкоў рагачоўцаў яшчэ шэсць гадоў таму. Але затрымаць яго тады не ўдалося. Ён пакінуў сваю хату ў вёсцы і з’ехаў у Расію на заробкі. Перапыніліся і крадзяжы, але не надоўга. Знайсці зламысніка ніяк не ўдавалася.

Увосень мінулага года паляўнічы, заглыбіўшыся ў лес кіламетры на чатыры, убачыў дзіўнага мужчыну на ровары. Сваімі назіраннямі паляўнічы падзяліўся з участковым інспектарам. Пошук прывёў участковага да халупы, скіданай з бярвенняў, густа перакладзеных мохам. У халупе ў бушлаце і шапцы спаў мясцовы Рабінзон – той самы дачны злодзей, якога міліцыя шукала шэсць гадоў.

Выявілася, што ў Расіі мужчыну абманулі з заробкам, ён вярнуўся ў родныя мясціны і вырашыў хавацца. Жыў пустэльнікам у лесе.

Новаяўлены Рабінзон рабаваў у ваколіцах лецішчы, лазіў у вёсках па апусцілых хатах у пошуках посуду, харчоў, побытавых рэчаў. У Рабінзона быў нават радыёпрыёмнік на батарэйках для сувязі з сусветам. Замест электрычнасці карыстаўся свечкамі. Ежу гатаваў на прымусе альбо кастрышчы.

Міліцыя ўстанавіла звыш сарака эпізодаў крадзяжоў. Калі вырак суда ў Жлобіне не будзе аспрэчаны, то бліжэйшыя два гады рагачоўскі Рабінзон правядзе ў калоніі агульнага рэжыму.

Поделиться ссылкой: