Фота: Tourister.ru

Прэм’ера спектакля Сяргея Зямлянскага “En souvenir de Шагал”, запланаваная на 14, 15, 26 і 27 сакавіка, пераносіцца на 29 і 31 мая. Наступныя даты паказаў запланаваныя ў чэрвені і ліпені.

Як паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, перанос прэм’еры спектакля абумоўлены несвоечасовым і няякасным выкананнем адным з падрадчыкаў умоў дамовы па вырабе часткі дэкарацый.

Зараз у тэатры ідзе дапрацоўка дэкарацый. З улікам занятасці пастановачнай групы і немагчымасці ўнясення зменаў у дзеючы рэпертуар тэатра на сакавік і красавік, прэм’ера па ўзаемнай дамоўленасці Купалаўскага тэатра і пастановачнай групы адбудзецца 29 і 31 мая.

Набытыя квіткі неабходна вярнуць у касу тэатра (вул. Энгельса, 7а). Здача квіткоў на даты 13, 14 і 15 сакавіка будзе ажыццяўляцца да 21 сакавіка, на 26 і 27 сакавіка – да 31 сакавіка.