Фото с сайта racyja.com

У службе аховы здароўя Наваполацка працягваюць падводзіць вынікі мінулага года. Пра тое, чаго за гэты час удалося дасягнуць і якія праблемы пры гэтым паўсталі, галоўны ўрач Наваполацкай ЦГБ Сяргей Някрасаў распавёў у інтэрв’ю газеце „Наваполацк сёння”.

Адна з важнейшых праблем – дрэнны стан машын хуткай дапамогі. У мінулым годзе на гэта скардзіліся самі кіроўцы, а не так даўно тэму падняў адзін з пацыентаў.

Вось, як сітуацыю пракаментаваў Сяргей Някрасаў: „Ёсць у нас пытанні па забеспячэнню ўстановы аўтатранспартам, бо 100% эксплуатаваных аўтамабіляў поўнасцю зношаныя. У 2020 плануецца паэтапнае рашэнне дадзенага пытання”.

Машыны хуткай дапамогі ў Наваполацку. Фота з сайта racyja.com

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»