Фото: БЕЛТА

У студэнта з Ірана атрыманы першы адмоўны вынік на наяўнасць РНК каронавіруса

У студэнта з Ірана атрыманы першы адмоўны вынік на наяўнасць РНК каронавіруса. Нагадваем – менавіта ён быў першым пацыентам ў Рэспубліцы Беларусь, у якога было дыягнаставана гэта захворванне. На сённяшні момант пацыент адчувае сябе здавальняюча, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Згодна з дзеючым ў свеце падыходам да лячэння пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй, яны могуць быць выпісаны пасля 14 дзён з моманту ўстанаўлення дыягназу і пасля 2-х адмоўных лабараторных тэстаў. Выпіска пацыента запланавана на канец наступнага тыдня. Так што навучанне ў беларускім універсітэце гэты студэнт пачне трохі пазней сваіх аднакурснікаў.

Гэта ж правіла тычыцца і яго аднагрупнікаў і педагогаў – «кантактаў першага ўзроўню». За імі на сённяшні дзень працягваецца медыцынскае назіранне, усе яны адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных і лабараторных прыкмет інфекцыі не выяўлена. Яны змогуць прыступіць да заняткаў і працы па заканчэнні 14-дзённых каранцінных мерапрыемстваў. Усе кантакты «першага ўзроўню» таксама працягнуць знаходзіцца ў шпіталі да канца тэрміну каранцiну.

Усе шэсць пацыентаў з лабараторна пацверджаным дыягназам – каронавiрусная інфекцыя, адчуваюць сябе здавальняюча: прыкмет захворвання няма, тэмпература цела нармальная. Працягваецца іх рэгулярнае клінічнае і лабараторнае абследаванне. Па заканчэнні 14-дзённага каранцiну і 2-х адмоўных вынікаў тэставання, яны таксама могуць быць выпісаныя.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»