Эканаміст пра курс рубля: бегчы ў абменнік ужо няма сэнсу

358
Фото: myfin.by

Раніцай 9 сакавіка ў беларускіх банках пачалі расці курсы долара і еўра, а расійскі рубель стаў падаць. Інакш кажучы, беларускі рубель таннее ў адносінах да дзвюх з трох валют, якія ўваходзяць у “валютны кошык” Нацбанка. Што адбываецца і што зрабіць у гэтай сітуацыі?

Старшы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб змены на валютным рынку тлумачыць абвалам сусветных цэн на нафту:

“Падзенне цэн на нафту аператыўна адбіваецца праз змяненне курса расійскага рубля да долара. Нафта таннее — расійскі рубель да долара таннее — значыць, у нас долар расце, а расійскі рубель падае”, – цытуе эканаміста Еўрарадыё.

Ці ёсць сэнс бегчы ў абменнікі і пазбаўляцца ад рублёў?

“Пытанне ў тым, з чым беларусам бегчы ў абменнік. Тым, у каго дома ляжаць грошы, каб аплаціць кватэру і купіць ежы, бегчы ў абменнік сэнсу няма: трацьце на тое, на што і збіраліся траціць.

Людзі, у якіх былі дастаткова вялікія сродкі ў рублях, хутчэй за ўсё, трымалі іх у банках у дэпазітах. Ім бегчы і здымаць іх не трэба. У нас цяпер такія ўмовы, што альбо іх наогул немагчыма датэрмінова зняць, альбо найбольш ліберальныя банкі дазволяць зняць са стратай усіх працэнтаў.

Калі хтосьці трымаў вялікія сумы ў рублях наяўнымі дома, то гэта былі, мякка кажучы, нерацыянальныя паводзіны. Для такіх людзей у мяне парады няма — бегчы ў абменнік ужо позна”.


Няма запісаў для адлюстравання