Ірына Шыкунова. Фота: архіў Нацыянальнага тэатра оперы і балета

Оперная спявачка Ірына Шыкунова нарадзілася 15 сакавіка 1940 года на Міншчыне. Пайшла з жыцця 6 сакавіка 2020 года.

Як паведамілі ў Вялікім тэатры Беларусі, «… Для ўсіх яна застанецца ўсё той жа прыгажуняй. Высокая, станістая, з доўгімі русымі валасамі, няспешна высакароднай пластыкай…».

Народнай артыстцы Беларусі Ірыне Шыкуновай, якая 30 гадоў саліравала ў Вялікім, 15 сакавіка споўнілася б 80 гадоў…

Дадаткова

Ірына Сямёнаўна Шыкунова нарадзілася ў вёсцы Камуна Любанскага раёна Мінскай вобласці. Беларуская оперная спявачка (лірычнае сапрана), педагог. З 1980 года — Народная артыстка Беларусі. У 1998 годзе стала акадэмікам Міжнароднай Акадэміі навук Еўраазіі, узнагароджаная мэдалем Францыска Скарыны (2010).

Відэа: Беларусь 3

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»