Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: AFP

Напярэдадні 8 сакавіка ў Ашмянах Гродзенскай вобласці адбудзецца касцюміраваны забег у абцасах. Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму жаночаму дню. Да ўдзелу
запрашаюцца асобы толькі жаночага полу старэйшыя за 16 год.

Паводле старэйшага інспектара сектару спорта і турызма Ашмянскага райвыканкама Наталлі Кухаравай, асноўны крытэрый пры адборы ўдзельнікаў – абцасы павінны быць не ніжэйшыя за 5 сантыметраў. Дыстанцыя, хоць і невялікая – 500 метраў, але забег адбудзецца ў цэнтры горада і на пэўны час будзе перакрыты дарожны рух на некаторых вуліцах.

“Мы праводзім гэта мерапрыемства, каб паказаць, якія ў нас ёсць дзяўчаты і жанчыны ў раёне, што яны ўмеюць не толькі хадзіць на гэтых абцасах, а і шмат чаго іншага, – кажа Кухарава. – Галоўнае – ўдзел. Людзі павінны адчуваць свята і рабіць яго для іншых”.

Са слоў Кухаравай, не ўсе ахвотна адклікаюцца на запрашэнне ўдзельнічаць у забегу спасылаючыся на несур’ёзнаць мерапрыемства. Але тым не менш, забег адбудзецца нягледзячы на тое, колькі заявіцца ўдзельніц.

Забег на абцасах у Ашмянах праводзяць ужо другі раз. Летась гэта рабілі на тэрыторыі фізкультурна- аздараўленчага комплекса. Сёлета, паводле інспектара па спорту і турызму, вырашылі наладзіць яго ў цэнтры горада з тым, каб прыцягнуць увагу большай колькасці людзей.

“Работнікі культуры ладзяць адмысловую музычную праграму, – дадае Кухарава. – Мы спадзяёмся, што атрымаецца сапраўднае свята”.

Насамрэч, чаму не рызыкнуць, калі ёсць такая магчымасць, ды яшчэ напярэдадні свята.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»