Вядомая тэнісістка прадае сваю нерухомасць у Каліфорніі.

Вікторыя Азаранка з мая мінулага года прадае свой дом на Манхэтэн-Біч, які набыла пяць гадоў таму за 7 мільёнаў долараў.

Не жадаеце купіць дом Вікторыі Азаранка?

Як паведамляюць амерыканскія СМІ, дзесяць месяцаў таму Азаранка хацела за нерухомасць 8 мільёнаў, але пакупнікоў не знайшлося, і зараз цана знізілася да 7,5 мільёна «зялёных».

Вядома, што ў доме ёсць пяць спальняў, ліфт і некалькі ванных пакояў. З акна адкрываецца від на акіян. На ніжнім паверсе – зала для трэніровак, медыяпакой і бар.

Дарэчы, сёння на турніры ў Мантэрэі Вікторыя Азаранка згуляе ўпершыню пасля працяглай паўзы. Апошні раз яна выступала на турнірах у жніўні мінулага года.

Поделиться ссылкой: