Міхась Скобла

У найвялікшай з кніг – Бібліі – безліч загадкавых выразаў, якія кожны чытач можа тлумачыць на свой лад, сыходзячы са свайго разумення. Вось адзін з іх: «І стварыў Гасподзь Бог чалавека з пылу зямнога і ўдыхнуў у твар ягоны дыханне жыцця, і зрабіўся чалавек душою жывою» (Быццё, 2:7).

Што азначае гэтае загадкавае дыханне жыцця, што ажывіла пыл зямны? Я не тэолаг, але асмелюся выказаць здагадку: старазапаветнае дыханне жыцця – гэта мова, менавіта яна ператварыла бязмоўную істоту ў адушаўлёнага чалавека, з мовай ён стаў душою жывою.

«Дзе скарб ваш?» – пытаўся апостал Мацвей у людзей будучых пакаленняў. «Скарбы – у душы», – ціха адказаў яму беларус Максім Гарэцкі, які ў беларускую душу зазірнуў ці не найглыбей. Што ён там убачыў – гаворка асобная, але ў народным успрыманні выраз «шануй як душу» азначае найвышэйшую ступень павагі. І наадварот, найвялікшую крыўду мы перадаём выразам «плюнуць у душу».

Чалавек, які абражае мову, плюе адушаўлёнаму гэтай мовай народу ў душу. Гэта найвялікшая крыўда, злачынства, якое не павінна заставацца без пакарання. Доўгі час беларуская Феміда на падобныя злачынствы не зважала, хоць у яе распараджэнні меўся адміністрацыйны артыкул пад назвай «Парушэнне заканадаўства аб мовах». Парушэнняў было хоць гаць гаці і паверсе хадзі, а закон марнеў без патрэбы.

І раптам ён спатрэбіўся…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 3 сакавіка

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»