Арына Сабаленка. Фота: Jimmie48/WTA

Беларуская тэнісістка сарвала добры куш.

Як ужо многім вядома, у мінулыя выхадныя Арына Сабаленка выйграла турнір катэгорыі «Прэм’ер», які праходзіў у сталіцы Катара. У фінале беларуска не пакінула ніякіх шанцаў чэшскай тэнісістцы Петры Квітавай – 6:3, 6:3.

Дарэчы, не так даўно Арына развіталася са сваім расійскім трэнерам Дзмітрыем
Турсунавым, але затым стала з ім супрацоўнічаць ізноў.

«Ён выдатны хлопец, – заявіла спартсменка пасля пераможнага матча. – Такі ж вар’ят, як і я. Неяк нядрэнна ў нас атрымліваецца працаваць разам, і нам яшчэ многія рэчы трэба ўдасканальваць. Хачу задаць пытанне трэнеру: не мог бы ты часам быць трохі спакайнейшым, не такім вар’ятам?»

Трэба дадаць, што для Арыны Сабаленка гэта шосты тытул на турнірах ВТА ў адзіночным разрадзе, трэці – на спаборніцтвах катэгорыі «Прэм’ер».

Да слова, за перамогу беларуска атрымае крыху больш за 600 тысяч долараў прызавых.