Фота БелаПАН

Праваабарончы сайт spring96.org падвёў вынікі пакаранняў за акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй, якія праходзілі ў Беларусі ў снежні.

Агулам прайшлі 202 судовыя працэсы, асудзілі 132 чалавекі. Апроч штрафаў актывісты атрымалі 375 сутак арышту.

Агульная сума штрафаў, якія прысудзілі актывістам, – каля 65 тысяч долараў.

Чэмпіёнам па сутках стаў аршанскі блогер Дзмітрый Казлоў (вядомы пад псеўданімам Шэры Кот), агулам ён атрымаў 120 сутак арышту.

Палітыкі Вячаслаў Сіўчык і Павел Севярынец атрымалі па 45 сутак арышту.