Міхаіл Мясніковіч наведаў Казахстан: “вар’яцкая праца”

75

24 лютага старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч наведаў Казахстан. Ён сустрэўся з прэзідэнтам гэтай краіны Касым-Жамартам Такаевым. Былі абмеркаваны перспектывы Еўразійскага эканамічнага саюза і ўзаемадзеянне Казахстана з камісіяй, паведамляе тэлеканал АНТ, перадае Еўрарадыё.

“Наперадзе вар’яцкая праца, — цытуе словы Мясніковіча тэлеканал СТБ. — …Найперш трэба ліквідаваць усе перашкоды, якія сёння ёсць на еўразійскім эканамічным рынку”.

Па словах кіраўніка ЕЭК, існуе “вялізная прорва паміж палітычнай воляй, якую акрэслілі кіраўнікі дзяржаў” і тымі, хто займаецца рэалізацыяй. Міхаіл Мясніковіч бачыць выхад у тым, каб усе краіны-удзельніцы Еўразійскага эканамічнага саюза адначасова ліквідавалі ўсе бар’еры. У згаданы саюз уваходзяць Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан.

Мясніковіч — былы прэм’ер-міністр Беларусі, экс-кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук і Савета Рэспублікі. Ён узначаліў Еўразійскую эканамічную камісію сёлета. Яго кандыдатуру прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

Поделиться ссылкой: