Фото: kp.by

Праз цёплае надвор’е зімой беларусам удалося зэканоміць. Па выніках па ацяпляльнага сезону лічбы ў жыроўках зменяцца, паведамляе Белсат са спасылкай на СТВ.

Ужо цяпер многія беларусы ў сваіх жыроўках заўважылі некаторыя змены коштаў за ацяпленне.

«Што да двухпакаёўкі 48 метраў з наяўнасцю зарэгістраваных, то за студзень 2019 года было налічана 17,93 руб., за студзень 2020 года – 14,32 руб. Улічваючы, што тарыф павысіўся, але абʼём гігакалорыяў паменшыўся за кошт цёплай зімы, эканомія відавочная», – распавяла Таццяна Мікуліч, намеснік начальніка ўпраўлення па разліку ЖКП філіялу «Адзіны разлікова-даведачны цэнтр Менску».

У канцы ацяпляльнага сезону робіцца пераразлік. Відавочна, што сёлета лічбы ў жыроўках па выніках зімы будуць значна меншыя.