Фота https://bizlida.by

Аб гэтым на адной з нарадаў паведаміў першы намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Ігар Квасоўскі.

Адкрыццё філіяла Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы плануецца на базе Лідскага каледжа. Для вырашэння аператыўных пытанняў па гэтай тэматыцы ўжо створаны Каардынацыйны савет, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Гродзенскага ўніверсітэта, Лідскага каледжа і райвыканкама.

Арганізавана правядзенне сацыяльнага апытання насельніцтва аб неабходнасці адкрыцця ў раённым цэнтры філіяла вышэйшай навучальнай установы. Зараз праводзіцца работа па вывучэнню патрэбы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у Воранаўскім, Іўеўскім, Навагрудскім, Шчучынскім, Дзятлаўскім і Карэліцкім раёнах.

Апроч гэтага лідскія ўлады намерваюцца адкрыць у раённым цэнтры філіял Гродзенскага навукова-тэхналагічнага парка. Усё гэта робіцца з мэтай стварыць умовы дзеля таго, каб таленавітая моладзь не выязджала ў іншыя гарады, а мела магчымасць вучыцца і працаваць у сваім рэгіёне.