Вольга Малкіна. Фота: nn.by

Мінскую айцішніцу Вольгу Малкіну аштрафавалі на 270 рублёў (10 базавых велічыняў). Адпаведнае рашэнне 17 лютага прыняў суд Партызанскага раёна Мінска.

Афіцыйнае паведамленне Мінскага гарвыканкама апублікаваў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку Ігар Случак, перадае «Еўрарадыё».

Інцыдэнт адбыўся напрыканцы 2019 года. Малкіна, якая працавала ў EPAM, напісала ў Фэйсбуку па-руску наступнае: «Я ведаю 4 [мовы], акрамя моў праграмавання. Натуральна брыдкую белмову і не разглядала для вывучэння. Наўмысна. Сваю бы*ламову самі вучыце».

Праз нейкі час пасля гэтага кампанія EPAM паведаміла, што Малкіна ў іх ужо не працуе. У кампаніі не сталі каментаваць звальненне дзяўчыны, але адзначылі, што супрацоўнікі нават у сацсетках не павінныя парушаць этычныя нормы.

Дарэчы, 10 базавых велічыняў — гэта максімальна магчымы штраф, які пагражаў Малкінай за абразу беларускай мовы. (Мінімальны — 4 базавыя, альбо 108 рублёў на сёння).

Мінскую айцішніцу за абразу беларускай мовы аштрафавалі на 270 рублёў