Вячаславу Сіўчыку зноў прысудзілі суткі

57

Суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Наталля Дзядкова 20 лютага прысудзіла лідару Руху салідарнасці «Разам» Вячаславу Сіўчыку новыя 15 сутак арышту. Актывіста прызналі вінаватым ва ўдзеле ў снежаньскай акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі.

Гэта трэція па ліку 15 сутак, якія выносіць суд Партызанскага раёна ў дачыненні да Сіўчыка. Да гэтага суддзя Анатоль Барысёнак вынес рашэнні па яго дзвюх справах – па 15 сутак за ўдзел у акцыях 8 і 20 снежня. Яшчэ дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара Руху салідарнасці «Разам» былі спынены.

Наперадзе ў Вячаслава Сіўчыка яшчэ адзін суд за акцыю супраць інтэграцыі. Ён адбудзецца ў тым жа судзе Партызанскага раёна 24 лютага.

Поделиться ссылкой: