
19 лютага не стала беларускага мастака Сяргея Малішэўскага. Пра гэта паведамляе ў Facebook ягоны сябар Юрый Халезін.
«Неверагодна круты мастак, чалавек натхняльнага пачуцця гумару, чалавек з вытанчаным густам ва ўсім, выдатны муж, бацька, дзядуля», – адзначыў Халезін.
Сяргей Малішэўскі нарадзіўся ў Маскве ў 1956 годзе ў сям’і беларускага мастака Альгерда Малішэўскага. Скончыў Беларускую тэатральна-мастацкую акадэмію.
Яго выставы праходзілі ў ЗША, Італіі, Літве, Нідэрландах, Нямеччыне, Польшчы, Расіі, Швецыі, Эстоніі ды іншых краінах.
