Протаіерэй Дзмітрый Смірноў / YouTube

Старшыня патрыяршай камісіі па справах сям’і РПЦ, протаіерэй Дзімітрый Смірноў назваў жанчын, якія жывуць у грамадзянскім шлюбе, «бясплатнымі прастытуткамі». На яго думку, перадае Еўрарадыё са спасылкай на «Інтэрфакс», жанчыны не разумеюць, што такое шлюб:

«Неахвота казаць, што «я бясплатная прастытутка», таму кажуць: у мяне грамадзянскі шлюб. Здрасьце! Ды не, ты проста бясплатна аказваеш паслугі — і ўсё, а так цябе ніхто за жонку не лічыць», — сказаў Смірноў на сустрэчы з удзельнікамі праваслаўнай супольнасці OrthodoxBRO.

На думку протаіерэя, мужчыны, якія жывуць у грамадзянскіх шлюбах, да жанчын ставяцца як да «часовай уцехі», маўляў, калі б такія мужчыны паважалі жанчын, яны б на іх жаніліся.

У Сінадальным аддзеле па ўзаемаадносінах з грамадскасцю і СМІ паведамілі, што протаіерэй Смірноў не хацеў сваім выказваннем зняславіць жанчын, якія жывуць па-за афіцыйным шлюбам. Прэс-служба РПЦ сцвярджае, што святар такім чынам папракае мужчын, якія робяць жанчын ахвярамі сваёй безадказнасці.