Іван Комар і Мікіта Емяльянаў у судзе

Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з сумеснай заявай датычна прысуду анархістам Мікіце Емяльянаву і Івану Комару. Абодва яны прызнаныя палітвязнямі. Прыводзім тэкст заявы праваабаронцаў.

«Прысудам суда Савецкага раёна г. Мінска ад 12 лютага 2020 году анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар былі асуджаныя на сем гадоў пазбаўлення волі кожны за псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах (арт. 341 КК), замах на наўмыснае пашкоджанне маёмасці і наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам (ч.1 арт. 14 ч. 2 артыкула 218 КК, ч. 2 артыкула 218 КК), незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, уражваючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3 КК).

У віну Емельянову і Комару ставілася закідванне лямпачкамі з фарбай фасада будынка Мінскага гарадскога суда ў верасні 2019 года і два эпізоды выкарыстання гаручай сумесі (адзін – не адбыўшыйся) для падпалу дзвярэй следчага ізалятара ў кастрычніку 2019 года ў г. Мінску.

Мікіта Емяльянаў не адмаўляў свайго ўдзелу ва ўсіх трох акцыях і заявіў, што мэтай яго дзеянняў было прыцягненне ўвагі да палітычных зняволеных у Беларусі, выказванне нязгоды з дзеючай сістэмай і рэпрэсіямі за свабоду меркаванняў.

Іван Комар адмаўляў свой актыўны ўдзел у акцыях і заяўляў аб ужыванні да яго жорсткага абыходжання і ціску на яго прадстаўнікамі ГУБАЗіК МУС і іншымі асобамі з мэтай напісання яўкі з павіннай.

У дачыненні да заявы Івана Комара пра ўжыванне псіхалагічнага і фізічнага ціску належнага расследавання не зроблена. Суд не прыпыніў разгляд справы для высвятлення абставінаў жорсткага абыходжання па заяве Комара. Пры такіх абставінах дакладнасць і дапушчальнасць тых доказаў, якія былі атрыманыя па выніках допытаў абвінавачанага, а затым ляглі ў аснову абвінаваўчага прысуду выклікаюць сумнеў.

У адпаведнасці з артыкулам 7 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму яго годнасць абыходжанню або пакаранню.

У адпаведнасці з артыкулам 19 Пакта кожны чалавек мае права бесперашкодна прытрымлівацца сваіх меркаванняў. Кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэта права ўключае ў сябе свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці праз друк, або мастацкіх формаў выражэння, ці іншым шляхам па свайму выбару.

Карыстанне дадзеным правам накладае асаблівыя абавязкі асаблівую адказнасць. Гэта права, адпаведна, можа быць звязана з некаторымі абмежаваннямі, якія, аднак, павінны быць устаноўленыя законам і з’яўляцца неабходнымі:

а) для павагі і рэпутацыі іншых асобаў;
б) для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя і маральнасці насельніцтва.

Такім чынам, дапушчальныя абмежаванні свабоды выказвання меркаванняў, устаноўленыя для аховы грамадскага парадку, павінны быць прапарцыйнымі і не выходзіць за неабходныя межы. Супрацьпраўнае выкарыстанне гаручай сумесі, пашкоджанне маёмасці можа і павінна пераследвацца па законе, аднак пакаранне за гэтыя парушэнні не павінна быць празмерным і непрапарцыйным.

У адпаведнасці з артыкулам 14 Пакта кожны мае права пры разглядзе любога крымінальнага абвінавачання, прадʼяўлянага яму, на справядлівы і публічны разбор справы кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом.

У парушэнне названых правоў Мікіта Емяльянаў быў асуджаны да празмерна жорсткага пакарання, якое зʼяўляецца відавочна непрапарцыйным зробленаму.

Іван Комар таксама быў пакараны празмерна жорстка, непрапарцыйна пастаўленным ў віну дзеянням.

Акрамя таго, суд не праверыў належным чынам заявы Комара пра прымус да дачы паказанняў, аб жорсткім абыходжанні і пагрозах катаваннямі; не дадзеная належная ацэнка праведзеных у дачыненні да абвінавачанага Емяльянава аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, якія парушылі яго права не сведчыць супраць сябе, а таксама карыстацца дапамогай адваката, што ў сукупнасці з іншымі парушэннямі правоў абвінавачаных сведчыць аб несправядлівым судовым разглядзе.

З улікам цяжкасці наступстваў зробленага, наступных паводзінаў і дадзеных пра асобу абвінавачаных, меліся падставы прымянення да Емельянову і Комара мераў крымінальнай адказнасці, не звязаных з пазбаўленнем волі, прадугледжаных санкцыямі адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Усё выкладзенае можа сведчыць аб непрапарцыйным пакаранні Мікіты Емяльянава і Івана Комара ў сувязі з іх поглядамі і перакананнямі.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця «палітычны вязень», палітычным зняволеным можа зʼяўляцца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яе пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

  • пазбаўленне волі было ўжытае ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабодаў, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах;
  • пазбаўленне волі было заснаванае на фальсіфікацыі доказаў усвядомленага правапарушэння альбо пры адсутнасці падзеі ці складу правапарушэння альбо яго здзяйсненні іншай асобай;
  • працягласць ці ўмовы пазбаўлення волі відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім асоба падазраецца, абвінавачваецца ці была прызнаная вінаватай.

Лічым неабходным патрабаваць для Мікіты Емяльянава і Івана Комара неадкладнага перагляду прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі пералічаных парушэнняў».

Сумесную заяву падпісалі праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр», РГА «Прававая ініцыятыва», «Хьюман Канстанта», праваабарончая ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права», цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend», Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.