Білі Айліш запісала песню да новага фільма “Бандыяны”

24
Фото с сайта euroradio.fm

Спявачка Білі Айліш выпусціла песню “No Time To Die”. Гэтая кампазіцыя будзе загалоўнай для новага фільма аб прыгодах агента 007 Джэймса Бонда.

“Запісаць песню для фільма з такой легендарнай серыі — гэта вялікі гонар для мяне. Джэймс Бонд — самая крутая франшыза ў гісторыі кіно. Я ўсё яшчэ ў шоку”, — перадае словы спявачкі pitchfork.com, паведамляе Еўрарадыё.

Жыўцом кампазіцыю “No Time To Die” Білі Айліш упершыню выканае 18 лютага на цырымоніі ўручэння музычнай прэміі Brit Awards у Лондане.

18-гадовая спявачка нядаўна стала сапраўднай сенсацыяй прэміі “Грэмі”, заваяваўшы адразу пяць асноўных узнагародаў.

“Не час паміраць” будзе 25-м фільмам “Бандыяны”. Ролю агента 007 зноў выканае Дэніэл Крэйг. Музыку да фільма напісалі Ханc Цымер і былы гітарыст The Smiths Джоні Мар. Прэм’ера стужкі прызначаная на 9 красавіка 2020 года.


Няма запісаў для адлюстравання