Фота: http://president.gov.by

Сёння ён такое запрашэнне атрымаў.

– У Швейцарыі пройдзе чэмпіянат свету па хакеі. Я хацеў бы запрасіць вас наведаць адзін з матчаў гэтага чэмпіянату. Гэта быў бы першы такі неафіцыйны, але вельмі важны крок,– сказаў на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касіс.

– Дзякуй! Калі так станецца, мы Петэру Шпулеру (уладальніку кампаніі «Штадлер Рэйл Груп», якая ажыццяўляе інвестыцыі ў Беларусі. – Рэд.) даручым арганізацыю гэтага візіту, – адказаў Аляксандр Лукашэнка.

Падчас сустрэчы былі закрануты пытанні двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Швейцарыяй.

А.Лукашэнка заявіў, што “Беларусь гатова прадаставіць швейцарскаму бізнесу самыя выгадныя ўмовы для інвесціравання”.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Швейцарыі таксама ўзяў удзел у адкрыцці пасольства гэтай краіны ў Беларусі.