Фото: news2world.net

Усе яны вярнуліся з Кітая, яўных прызнакаў інфекцыі няма, тым не менш, узятыя ў іх аналізы, накіраваны на дадатковае абследаванне. Аб гэтым мясцоваму тэлебачанню паведаміла Таццяна Якусевіч, загадчык аддзела эпідэміялогіі, гігіены і грамадскага здароўя ў абласным цэнтры.

Паводле Якусевіч, пад назіраннем медыкаў знаходзяцца жыхары Гродна, але ёсць таксама жыхары Шчучынскага, Лідскага і Воранаўскага раёнаў. Усе яны будуць знаходзіцца пад апекай медыкаў на працягу 14 дзён – інкубацыйны перыяд каронавірусу.

“Да іх штодня прыходзяць медработнікі, цікавяцца станам здароўя, мераюць тэмпературу, — канстатуе Якусевіч.- Яны абследаваны лабараторна і стан іх здароўя здавальняючы”.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы навучаюцца 25 студэнтаў з Кітая. За межы Беларусі, паводле Якусевіч, выязджалі толькі двое з іх і напачатку сакавіка яны павінны вярнуцца.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца 7 арганізацый у якіх працуюць грамадзяне Кітая – усяго 9 чалавек. Са слоў загадчыцы аддзелу эпідэміялогіі, гігіены і грамадскага здароўя абласнога цэнтру, толькі адзін з іх выязджаў у гэты перыяд у Кітай і за ім вядзецца медыцынскае назіранне.

Як вядома, на дадзены момант абмежаванняў для жадаючых на выезд альбо ўезд у Рэспубліку Беларусь не ўведзена. Разам з тым меры бяспекі ўзмоцнены на ўсіх пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу. Згодна з апошняй інфармацыяй ніводнага выпадку захворвання на каронавірус у вобласці не зарэгістравана.