Фото: газета Перспектива

Дазвол на экспарт сваёй прадукцыі згодна з атрыманай акрэдытацыяй атрымалі Гродзенскі, Слонімскі і Ваўкавыскі мясакамбінаты.

Летась экспарт прадукцыі прадпрыемстваў “Гроднамясамалпрама” ў Кітай дасягнуў 8 мільёнаў долараў.

Паводле слоў спецыялістаў “Гроднамясамалпрама”, дастаўка прадукцыі да Паднябеснай займае каля двух месяцаў. Напачатку яе дастаўляюць па чыгунцы ў літоўскі порт Клайпеда, а адтуль па моры яна накіроўваецца ў Кітай. На якасць прадукцыі, паводле сцвярджэнняў спецыялістаў холдынгу, гэта не ўплывае, паколькі тэрмін захоўвання сухіх
прадуктаў складае год.

Пастаўкі ў Кітай наладзіла і ААТ “Гродзенскі кансервавы завод”. За мінулы год на рынак Паднябеснай прадпрыемства паставіла 16,8 тоны бярозавага соку.