
Камісія Дзяржавіяслужбы Украіны на пасяджэнні 28 студзеня ўхваліла заяўку авіякампаніі «Azur Air Ukraine» на выкананне рэгулярных рэйсаў Кіеў-Мінск.
Пасля афармлення ўсіх дакументаў, авіякампанія з 1 сакавіка зможа неабмежаваны тэрмін лятаць паміж сталіцамі Украіны і Беларусі з частатой да сямі разоў на тыдзень, паведамляе avianews.com. У Azur Air Ukraine плануюць запусціць рэйсы ў Мінск у бліжэйшы час.
Авіякампанія спецыялізуецца на перавозцы пасажыраў з аэрапортаў Украіны па турыстычных напрамках. Яе флот уключае шэсць самалётаў Boeing.
Запуск рэйсаў з Мінска, паводле avianews.com, дазволіць беларускім турыстам больш камфортна дабірацца ў Кіеў, каб пасля ляцець чартарным рэйсам.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!