У выніку згарэла мэбля і падлога на плошчы 6 квадратных метраў, закопчаныя сцены і столь, ахвяраў няма. Пажар адбыўся каля 17-й гадзіны 28 студзеня.

Капліца Божай міласэрнасці – дзеючы храм, які адносіцца да Сапоцкінскай парафіі. Кожную нядзелю ў ёй адбываюцца набажэнствы, куды прыходзяць людзі з навакольных вёсак. Яна знаходзіцца на тэрыторыі палаца-паркавага ансамбля Валовічаў у вёсцы Свяцк, дзе зараз праводзяцца маштабныя працы па яго рэканструкцыі.

Капліца была пабудавана ў 1889 годзе і з’яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Комплекс Свяцк уключае ў сябе палац, пабудаваны італьянскім архітэктарам Джузэпэ Сакка, які складаецца з трох двухпавярховых карпусоў, пейзажны парк з сістэмай штучных вадаёмаў, а таксама неагатычную капліцу ХІХ стагоддзя і гаспадарчыя пабудовы.