Лявон Баршчэўскі і Пётр Садоўскі

Былых дэпутатаў Вярхоўнага Савета Пятра Садоўскага і Лявона Баршчэўскага суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў за ўдзел у акцыі супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй, у абарону незалежнасці Беларусі.

Абодва палітыкі прыйшлі на пасяджэнне суда і даводзілі незаконнасць іх пераследу, але абодвух пакаралі штрафамі па 810 рублёў.

«Гэта была прафанацыя судовага працэсу, сведкі пайшлі на службовы падлог, непраўдзівыя сведчанні. Замест аператыўных здымкаў суд выкарыстаў анлайн трансляцыі Радыё Свабода і «Белсата». У судзе я працытаваў закон аб СМІ, даводзіў, што гэтыя відэаматэрыялы не могуць разглядацца як доказы ў судзе, што яны не маюць права без дазволу карыстацца імі, што не было даты і часу», – сказаў Лявон Баршчэўскі.

Суд над Пятром Садоўскім таксама прайшоў без уліку довадаў абвінавачанага, у такім самым абвінаваўчым ключы, паведаміў Баршчэўскі.