Нацыянальная рада партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі абрала адзіным на праймерыз сустаршыню партыі Паўла Севярынца.

Рашэнне аб адзіным лідары ад апазіцыі праз праймерыз было падтрымана дэмакратычнымі сіламі Беларусі, кажа Павел Севярынец:

– Выбараў у Беларусі няма. Тое, што будзе адбывацца паміж партыйнымі арганізацыямі і вылучэнне адзінага сярод іх – гэта вылучэнне лідара. Мажа быць лідара ўдзелу, можа быць лідара пратэсту. Можа быць, і гэта агаворана ў пагадненні, лідара байкоту.

Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч, таксама адобрыў кандыдатуру Паўла Севярынца на адзінага кандыдата ад апазіцыі:

– Я лічу, што ў сённяшніх умовах Павел Севярынец валодае найлепшым патэнцыялам каб людзей і кансалідаваць, і адмабілізаваць. Таму мы выступаем за тое, каб па магчымасці ўсё ж такі не расцягваць працэдуру да траўня.

Сустаршыня партыі БХД Вольга Кавалькова па папярэдняй дамоўленасці будзе вылучацца на праймерыз самастойна. Для гэтага ёй патрэбна сабраць 200 подпісаў. Яе вылучэнне ні ў якім разе не азначае раскол у партыі, гаворыць Вольга Кавалькова