Фільм «Возера радасці» рэжысёра Аляксея Палуяна атрымаў прыз на Trieste Film Festival. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў сам Палуян: «Вельмі шчаслівы, паведаміць, што ВОЗЕРА РАДАСЦІ перамагло ў міжнародным конкурсе ў Trieste Film Festival!», перадае Еўрарадыё.

«Возера радасці» было знята па рамане беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча.

Летась фільм атрымаў прыз на кінафэсце ў Невадзе.