Фото из открытых источников

Усе нарады  мазырскай міліцыі  зарыентаваны на пошук двух невядомых рабаўнікоў, якія сярод белага дня абрабавалі сям’ю.

“Яны зайшлі ў кватэру ў масках. Назваліся супрацоўнікамі спецыяльнага  падраздзялення”, – апавяла  пацярпелая жанчына дзяжурнай службе Мазырскага РАУС.

“Спяцы” пад пагрозай гвалту звязалі гаспадыню і гаспадара. Яны хутка абшарылі памяшканне і сышлі. Жанчына здолела сама вызваліцца з путаў і паведаміла пра здарэнне ў міліцыю. А калі праверыла сумачку, то аказалася, што з яе знікла буйная сума грошай.