Міністрам абароны стаў Хрэнін, а кіраўніком Генштаба — Вальфовіч

168
Віктар Хрэнін / grodnonews.by

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка правёў прызначэнні ў сілавым блоку. Кіраўніком Саўбезу замест Станіслава Зася, які цяпер працуе генсекам АДКБ, стаў Андрэй Раўкоў, ужо экс-міністр абароны. Міністрам абароны прызначаны камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Віктар Хрэнін, кіраўніком Генштаба — першы намеснік начальніка штаба Аляксандр Вальфовіч, перадае Еўрарадыё.

Міністрам абароны стаў Хрэнін, а кіраўніком Генштаба — Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч / belvpo.com

Хрэніну 48 гадоў. Ён — ураджэнец Навагрудка. Скончыў Усурыйскую сувораўскую вучэльню і Омскую вышэйшую агульнакамандную вучэльню, а ў 2005-м — Вайсковую акадэмію Беларусі.

Вальфовіч нарадзіўся ў Расіі, у Казані. Аднак школу скончыў у 1980-х у Барысаве, дзе служыў яго бацька. Аляксандр Вальфовіч — выпускнік Ваеннай акадэміі Генштаба Узброеных сіл Расіі.

Міністрам абароны стаў Хрэнін, а кіраўніком Генштаба — Вальфовіч
Фота: БЕЛТА

Поделиться ссылкой: