1 лютага ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца сольны канцэрт Марыі Гулегінай.

На працягу трыццаці гадоў спявачка ззяе на галоўных оперных сцэнах свету. Марыя Гулегіна дала больш за 160 спектакляў на сцэне нью-ёркскага «Мет», выканала галоўныя партыі ў пятнаццаці пастаноўках міланскага «Ла Скала». Яе ведаюць і любяць ва ўсім свеце.

Упершыню за 27 гадоў выбітная спявачка сучаснасці, чый творчы лёс пачынаўся менавіта на гэтай сцэне, выступіць у беларускім Вялікім тэатры.

Беларускія прыхільнікі оперы ведаюць імя Марыі Гулегінай не па чутках. У сярэдзіне 1980-х кожнае выступленне спявачкі было падзеяй. А які ажыятаж быў на яе сольным канцэрце ў касцёле Святога Роха на Залатой Горцы! Пасля яе сыходу з тэатра яна вярнулася ў 1992-м, каб выступіць тут з дабрачынным канцэртам у падтрымку ахвяр чарнобыльскай трагедыі.

Да гэтага часу ў творчым лёсе Марыі Гулегінай ужо здарылася шмат падзей, у тым ліку выступленне ў Венскай дзяржаўнай оперы, «Метраполітэн-опера» ў Нью-Ёрку, міланскім тэатры «Ла Скала»…

Поўны тэкст артыкула Аліны Ветравай чытайце ў газеце «Народная Воля» за 21 студзеня