Першы дыяганальны пераход з’явіўся ў Гомелі на скрыжаванні вуліц Cавецкай, Камунараў і Ланге. Цяпер мінакам, каб перайсці  на параленьны бок з адной з іх на іншую, не трэба крочыць праз дзве вуліцы пад вуглом 90 градусаў. Кіруйся па дыяганалі.

Рэгіянальнае ўпраўленне ДАІ як ініцыятар такога руху сцвярджае, што так будзе хутчэй. І бярэцца множыць новаўвядзенне ў іншых гарадах. Досвед такі, кажуць, маецца ў замежных краінах.

На скрыжаванні дадаткова ўсталяваны два светлафоры, якія будуць сігналізаваць пешаходам пра мажлівасць дыяганальнага пераходу. Працаваць тут светлафоры будуць круглыя суткі. Гэта нібыта яшчэ і засцеражэ ўчастак ад аўталіхачоў, схільных у позні час не захоўваць хуткасны рэжым на магістральнай Савецкай вуліцы.

Ходзім па дыяганалі
На здымку: Гомель, новыя значанні на вуліцы Савецкай.