Уладзімір Зяленскі. Фота з сайта Еўрарадыё

У Вілейцы жанчына прасіла ратавальнікаў выцягнуць са сцяны… Уладзіміра Зяленскага. Яна патэлефанавала ў дзяжурную службу МНС і распавяла пра… партал, які будаваўся ў іх горадзе ў Лясным завулку, перадае Еўрарадыё.

«Тэрмінова выклік. Карацей, тут партал будавалі… Зяленскі, прэзідэнт Украіны, залез і не можа вылезці, ён памірае. Я была з ім на сувязі…», — расказвала жанчына ратавальнікам. Можна ўявіць, што ім даводзілася чуць рознае, але такое — наўрад ці. «А Джордж Буш ёсць?», — спытаў супрацоўнік МНС у жанчыны, якая сцвярджала, што яна не п’яная.

Аўдыёзапіс размовы з’явіўся ў тэлеграм-канале NEXTA.